Усяго патроху44

Даўгахвостая кугакаўка з’явілася ў Віцебску

У Віцебску з’явілася даўгахвостая кугакаўка (Strix uralensis) — птушка сямейства савіных, занесеная ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны.

Упершыню рэдкую птушку заўважыў на вуліцы Калініна карэспандэнт «Народнага слова» Алесь Бынькоў яшчэ 23 лютага. А 2 сакавіка чытач «Народных навінаў Віцебска» White Power паведаміў, што кугакаўка з’явілася ў двары 21-га дома на праспекце Перамогі.

Даўгахвостая кугакаўка, як і ўсе совы, птушка начная, а днём бачыць дрэнна. Скарыстаўшыся гэтым, на лясную госцю напалі агрэсіўныя тубыльцы Віцебска — вароны і галкі. Праўда, самаўпэўненасць дорага каштавала гарадскім птушкам — да моманту прыбыцця на месца карэспандэнта «ННВ» кугакаўка ўжо даядала ўпаляваную галку.

Мясцовыя жыхары паведамілі, што ў іх двары «чырвонакніжніца» знаходзіцца ўжо другі дзень, і яны вельмі непакояцца за лёс прыгожай істоты, бо вароны яе не пакідаюць у спакоі. Настаўніца, якая жыве ў доме № 21, нават тэлефанавала ў заапарк, але там параілі злавіць птушку самастойна або выклікаць выратавальнікаў.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца ад 1200 да 1800 гняздуючых пар даўгахвостай кугакаўкі. Найбольшая шчыльнасць гнездавання на стыку Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў — 9,5 пар на 100 квадратных кіламетраў. Размах крылаў гэтай досыць вялікай птушкі можа дасягаць 140 см, а вага — 970 грамаў. З леса яе маглі выгнаць моцныя маразы і глыбокі снег, якія ўскладнілі паляванне на дробных грызуноў — асноўнай ежы даўгахвостай кугакаўкі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць