Уважлівыя мінчукі заўважылі новыя рэкламныя банэры мабільнага аператара Life:), якія з’явіліся на мосце каля станцыі метро «Няміга». З боку вуліцы Няміга любяць вывешваць свае расцяжкі актывісты апазіцыйных рухаў, а вось Life:) «аблюбаваў» супрацьлеглы бок, вуліцу Багдановіча.

Адметнасць банэраў у тым, што тэкст напісаны па-беларуску. Больш за тое, у вершаванай форме!

Чым выкліканы адзінкавы пераход у рэкламе аператара на беларускую мову?

"Мы рыхтуем цэлую кампанію, якая пачнецца неўзабаве", - паведамілі карэспандэнту nn.by у прэс-службе Life:). Пра яе будзе дадаткова паведамлена у сярэдзіне месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?