На чэмпіянаце свету па біятлоне, што стартаваў у расійскім Ханты-Мансійску, прайшла змяшаная эстафета (2×6 + 2×7,5 км).

Зборная Беларусі ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Сяргея Новікава і Яўгена Абраменкі заняла 10-е месца.

На рахунку нашай каманды 10 промахаў, 1 штрафное кола і 3 хвіліны 54,3 секунды адставання ад чэмпіёнаў — нарвежцаў.

У суботу на чэмпіянаце свету пройдзе мужчынскі і жаночы спрынт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0