Расейскі Внешэкономбанк прапанаваў свой удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта сёньня журналістам паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.

«Сёньня група Внешэкономбанка выйшла на ўрад Беларусі з пэўнымі прапановамі па фінансаваньні шэрагу інвэстыцыйных праектаў, пачынаючы ад прапаноў пра магчымы ўдзел у фінансаваньні будаўніцтва АЭС расейскімі партнэрамі да праектаў у галіне сельскай гаспадаркі», — цытуе намесьніка прэм’ер-міністра БЕЛТА.

Урад Беларусі разглядае гэтыя пытаньні і зацікаўлены ў тым, каб у айчынных суб’ектаў гаспадараньня было больш магчымасьцяў выбіраць крыніцы фінансаваньня, адзначыў Сяргей Румас.

Ён падкрэсьліў: «Пытаньні па будаўніцтве АЭС знаходзяцца ў перагаворнай стадыі. Ні па мэханізьме крэдытаваньня, ні па суме няма вызначаных рашэньняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?