«Наш цэнтр будзе звяртацца да краін Еўрапейскага саюза з просьбай уключыць увесь склад рэспубліканскага прэзідыума калегіі адвакатаў у спіс неўяздных у ЕС».

Праваабаронца і кіраўнік цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў, Украіна) Алег Волчак заклікае адвакатаў правесці страйк — у адваротным выпадку незалежная адвакатура ў Беларусі будзе знішчаная.

«Учора мы правялі нараду з рэгіянальнымі юрыстамі праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву». Гэта было звязана з тым, што Паўла Сапелку выключылі з калегіі адвакатаў.

Наш цэнтр будзе звяртацца да краін Еўрапейскага саюза просьбай уключыць увесь склад рэспубліканскага прэзідыума калегіі адвакатаў у спіс неўяздных у ЕС за пазбаўленне адвакатаў права займацца адвакацкай практыкай па прадстаўленні юрыдычнай дапамогі грамадзянам. Рэспубліканская калегія адвакатаў абавязаная абараняць сваіх калегаў, бо менавіта яны знаходзяцца на ўтрыманні кожнага адваката, які са сваіх ганарараў плаціць рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Мы заклікаем адвакатаў праявіць салідарнасць і звярнуцца да міністра юстыцыі, каб ён спыніў ціск на адвакацкую супольнасць. Было б добра, калі б зараз усе адвакаты па ўсёй Беларусі правялі страйк, не выйшлі б на працу.
Я думаю, што ўлады прыслухаліся б да праблем адвакатаў. Інакш рэпрэсіўная машына не спыніцца і будзе далей выключаць адвакатаў з калегіі. Можна смела заявіць, што ў краіне адсутнічае незалежная адвакатура», — заявіў Алег Волчак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?