Пісьмы палітвязняў з турмы.
Міхалевіч з турмы КДБ прасіў дачку маляваць. Дашкевіч сканчае свой ліст вытрымкай з Бібліі чырвоным стрыжнем. Лісты ад Саннікава прыходзяць у канвертах «Дажынкі». «Наша Ніва» сабрала ў родных і сяброў лісты, дасланыя з турмаў.

Статкевіч: «...не зрабіў і не зраблю нічога, за што было б сорамна».

Статкевіч: «...не зрабіў і не зраблю нічога, за што было б сорамна».

Почырк выдае ў Паўлу Севярынцу цвёрдага, арганізаванага і ўпэўненага ў сабе чалавека.

Почырк выдае ў Паўлу Севярынцу цвёрдага, арганізаванага і ўпэўненага ў сабе чалавека.

Мама перадае Паўлу канверты з нацыянальнымі выявамі.

Мама перадае Паўлу канверты з нацыянальнымі выявамі.

Саннікаў віншуе маму.

Саннікаў віншуе маму.

Тата Насты Палажанкі рабіў усё, каб вырваць дачку з засценкаў...

Тата Насты Палажанкі рабіў усё, каб вырваць дачку з засценкаў...

...зараз ён захавае гэтыя дзявочыя лісты да скону.

...зараз ён захавае гэтыя дзявочыя лісты да скону.

Міхалевіч прасіз дачок маляваць.

Міхалевіч прасіз дачок маляваць.

Леся на ўсё жыццё запамятае, што такое лісты з турмы.

Леся на ўсё жыццё запамятае, што такое лісты з турмы.

Кіркевіч малюе рамантыку.

Кіркевіч малюе рамантыку.

Дашкевіч сканчае свае лісты цытатамі з Бібліі.

Дашкевіч сканчае свае лісты цытатамі з Бібліі.

Атрошчанкаў — жонцы.

Атрошчанкаў — жонцы.

Лобаў прыйшоў у апазіцыю з дэсанту, прыцягнуты справядлівасцю яе задач.

Лобаў прыйшоў у апазіцыю з дэсанту, прыцягнуты справядлівасцю яе задач.

«Дай Бог, хутка выйду...».

«Дай Бог, хутка выйду...».

Для ўсіх вязняў перапіска — адзіны кантакт з людзьмі на волі. Кожны палітвязень з трымценнем і надзеяй атрымлівае чарговы ліст. Сваякі і сябры некаторых вязняў пагадзіліся апублікаваць некаторыя лісты.

Андрэй Саннікаў

Маці Андрэя Саннікава Ала ўпершыню ў жыцці атрымала віншаванне з днём народзінаў ад сына на простым аркушы паперы з сшытку. Па недарэчным супадзенні лісты з «амерыканкі» ад кандыдата ў прэзідэнты прыходзяць з лагатыпам галоўнага свята лукашэнкаўцаў — «Дажынкі».

Мікалай Статкевіч

Мікалай піша лісты свайму бацьку ў Баранавічы і грамадзянскай жонцы Марыне Адамовіч у Мінск. Як кажа Марына, там шмат прыватнага — пра палітыку і свае погляды ня так і шмат радкоў. Адзіным палітычным крокам, пра які напісаў у лісце з турмы КДБ Міколай Статкевіч, было рашэнне спыніць галадоўку.

Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч, знаходзячыся ў турме КДБ адкуль яго выпусцілі 19 лютага, ліставаўся з жонкай і старэйшай дачкой Лесяй. Алесь прасіў дачку дасылаць яму разнастайныя малюнкі і паштоўкі — гэта для яго было важней за матэрыяльныя перадачы. Адміністрацыя «амерыканкі» перлюстравала паштоўкі дачкі. Вядома, што некаторыя малюнкі ад дачкі Міхалевіч так і не атрымаў.

Аляксандр Атрошчанкаў

Прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандар Атрошчанкаў ў лістах да сваёй жонкі Дар’і Корсак паведамляе пра аднастайнасць, што атачае яго ў турме КДБ. Пры гэтым Аляксандр просіць жонку не хвалявацца і ў кожным лісце супакойвае яе.

Зміцер Дашкевіч

З жодзінскай турмы старшыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч актыўна лістуецца з сябрамі і сваякамі. Просіць дасылаць больш канвертаў і стрыжняў. Кожны ліст Зміцер сканчае вытрымкай з Бібліі, якую піша чырвоным стрыжнем. Сябры і паплечнікі кажуць, што гэта ўжо такі стыль пісьма Дашкевіча ў няволі — так ён пісаў падчас папярэдняй палітычнай адседкі.

Наста Палажанка

Палажанка была самай маладой з усіх палітвязняў «Плошчы-2010». Яе выпусцілі пад падпіску пра нявыезд 17 лютага (гл. № 8 «НН»). Падчас адседкі ў турме КДБ яна ліставалася толькі з бацькам, які яе гадаваў сам адзін. Сябры і паплечнікі яе лістоў не атрымлівалі.

Эдуард Лобаў

Лісты ад Эдуарда Лобава праштампоўваюцца пячаткай Турмы № 8 у Жодзіна, дзе ён цяпер знаходзіцца.

Павал Севярынец

Таццяна Севярынец для свайго сына Паўла выбірае нават узор канвертаў, бо ведае, што нават малюнкі на іх хоць неяк разбаўляюць візуальную аднастайнасць камеры «амерыканкі». Як кажа Таццяна, гэта часцей за ўсё капэрты з партрэтамі выбітных беларускіх пісменнікаў. Лісты Паўла Севярынца да маці Таццяны поўную аптымізму і ўпэўненасці ў сваёй праўдзе.

Апошні ліст Атрошчанкава перад судом

Напярэдадні суда Дар’я Корсак, жонка палітзняволенага прэс-сакратара Андрэя Саннікава, атрымала ад яго ліст. Вось вытрымкі з яго:

«Вітаю, мілая Дарачка!

Сёння быў рады атрымаць ліст ад бацькоў і, вядома, тваё пісьмо. Наагул, сітуацыя з лістамі выяўна палепшала. Не ведаю, як мае лісты, але вашы я цяпер атрымліваю значна часцей. Зрэшты, не скажу, што я пішу шмат лістоў. Хутчэй, я пішу іх не шмат. Сама разумееш, хто жыве доўга і ў іх ёсць на тое прычыны і падставы [маецца на ўвазе фраза „параноікі жывуць доўга“ — заўв. Charter97.org]. Сёння наагул дзень насычаны падзеямі, як на нашы „пенсійныя“ меркі: атрымаў перадачу, атрымаў таблеткі, якія ты мне пасылала раней, атрымаў твае і бацькоўскія лісты і даведаўся пра тое, што прызначаная дата суда. (…)

Дарка, гэта вельмі важна. Вы малайцамі, асабліва ты. Уяўляю, як табе было цяжка ўвесь гэты час. Але трэба разумець, што вынік суда таксама не будзе такім, які ўсіх нас задаволіць. Іншымі словамі, трэба быць гатовымі да горшага. Хоць яснасці ў любым выпадку дадасца.

У сувязі з гэтым, хачу папрасіць вас усіх быць моцнымі і мужнымі, ніякіх слёз і непрытомнасцяў, мер і, вядома, без усялякіх выказванняў. На гэтым будзем лічыць практычную частку ліста завершанай.

Ну, а наагул, у мяне ўсё нармальна. Здаровы і добра ем. (…) Усіх вітай. Я насамрэч маю на ўвазе амаль усіх знаёмых, ну і сама ведаеш, каму асабліва. (…)

Добра, сканчаю ліст. 1-га пабачымся…

Твой муж»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0