Жонка палітвязня Дар’я Корсак звярнулася ў Генпракуратуру з пералікам фактаў, якія сталі ёй вядомы ад мужа.
Жонка палітвязня Дар’я Корсак звярнулася ў Генпракуратуру.
Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
Корсак Дар’і Сяргееўны
Заява
(Аб прымяненні катаванняў і жорсткіх, нялюдскіх і прыніжаючых чалавечую годнасць адносінах у СІЗА КДБ)
Я з’яўляюся жонкай Атрошчанкава Аляксандра Сяргеевіча, з 20 снежня 2010 г. па гэты дзень ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
28 лютага 2011 з розных
З заявы Міхалевіча мне стала вядома, што людзі ў масках прычынялі яму фізічную боль з выкарыстаннем кайданкоў, прымушалі распранацца дагала, ставілі ў такім выглядзе «на расцяжку», што давала яму моцныя фізічныя і душэўныя пакуты.
З 20 снежня 2010 года па гэты дзень, мой муж, Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Такім чынам, перыяд часу, апісаны А. Міхалевічам, прыйшоўся і на ўтрыманне майго мужа.
1 сакавіка 2011 на судовым працэсе ў мяне была кароткая магчымасць перагаварыць з мужам і ён пацвердзіў, што гэтак жа падвяргаецца катаванням і жорсткім бесчалавечным адносінам у СІЗА КДБ.
Больш падрабязную інфармацыю я даведалася пасля вынясення Аляксандру прысуду 2 сакавіка 2011 года.
Яму ўдалося паведаміць, што яго таксама прымушаюць распранацца, ставяць у такім выглядзе «на расцяжку» на працяглы час, што дастаўляе яму моцныя фізічныя пакуты, больш таго, у распранутым выглядзе яго прымушаюць рабіць фізічныя практыкаванні, ён не паспеў паведаміць, да чаго прыводзіць адмова падпарадкоўвацца такога кшталту загадам,але ён даў зразумець, што санкцыі за невыкананне такіх зневажальных і хваравітых дзеянняў могуць быць самымі жорсткімі. Гэтак жа мне стала вядома, што тыя ж асобы ў масках неаднаразова праводзілі балючыя маніпуляцыі з наручнікамі ў адносінах да майго мужа.
Акрамя гэтага, першы час А.Атрошчанкаву прыходзілася знаходзіцца ў СІЗА КДБ без спецыяльнага спальнага месца і да гэтага часу ён знаходзіцца ў камеры без спецыяльна абсталяванага санітарнага вузла, што таксама лічу жорсткімі, бесчалавечнымі і прыніжаючымі чалавечую годнасць адносінамі.
На працягу ўсяго папярэдняга следства, а менавіта з 20 снежня 2010, па гэты дзень, адміністрацыя СІЗА КДБ не знайшла магчымасці прадаставіць адвакату памяшканне для сустрэчы з маім мужам
У сувязі з гэтым, улічваючы характар ўздзеяння на майго мужа, закрытасць СІЗА КДБ, як установы і незацікаўленасць адміністрацыі ў аб’ектыўнасці ацэнкі сітуацыі, прашу:
1. Тэрмінова правесці праверку выкладзеных фактаў, а таксама апытаць майго мужа і асоб, якія ўтрымоўваліся з ім у адных камерах у прыватным парадку і спосабам, які мог бы выключыць ціск з боку адміністрацыі СІЗА КДБ і далейшыя рэпрэсіі супраць іх;
2. Прыняць меры пракурорскага рэагавання;
3. Паведаміць аб выніках праверкі ва ўстаноўленыя законам тэрміны.
2011/03/04
Дар’я Корсак
Глядзі таксама: Дар'я Корсак: майго мужа таксама катавалі
Каментары