У Браціславе, падчас міжнароднага форуму па глабальнай бяспецы GlobSec-2011, на якім беларускае пытанне было сярод найважнейшых, прайшла Дыктоўка салідарнасці з рэпрэсаванымі. Пісалі яе былы пасол Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак, палітыкі Аляксандр Казулін, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, палітолаг Уладзімір Падгол. Дыктаваў Станіслаў Шушкевіч. У якасці тэксту дыктоўкі быў абраны верш класіка славацкай літаратуры Гвездаслава, які на беларускую мову пераклалі Любамір Рэгак і Васіль Сёмуха.
Удзельнікі акцыі збіраюцца дапоўніць лісты з напісанай дыктоўкай сваімі пажаданнямі і даслаць іх палітвязням у СІЗА КДБ.
Таксама падчас форуму прайшоўпікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
СМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ