Старшая дачка Някляева: Буду стаяць пад вокнамі, пакуль мне не дадуць сустрэцца з татам
5 сакавіка ў Мінск прыязджае старэйшая дачка Уладзіміра Някляева Ілона з дачкой і ўнучкай.Яна жыве ў Маскве, у Ілоны двое дарослых дзяцей і ёсць нават унучка, паведаміла жонка Някляева Вольга.
Пасля пераводу са следчага ізалятара КДБ пад хатні арышт Някляеву не дазваляюць сустракацца з дарослымі дочкамі Ілонай і Евай. Сам Някляеў накіраваў скаргу на гэты факт пракурору гораду Мінску Мікалаю Куліку. У ёй ён звяртае ўвагу на недакладную трактоўку артыкула 6 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу.
Паводле словаў Вольгі Някляевай, дачка паэта Ілона мае намер стаяць пад вокнамі кватэры бацькі, пакуль ёй не дазволяць сустрэцца з ім.
Каментары