Яна заклікае свет прызнаць яе законным прадстаўніцтвам Лівіі.
Узначаліў Раду міністр юстыцыі ва ўрадзе Кадафі, які перайшоў на бок паўстанцаў. Пытаннямі замежных справаў будзе займацца былы пасол у Індыі, які адным з першым дыпламатаў заявіў пра злачынствы Кадафі і справядлівасць паўстання. Адказным за вайсковыя справы стаў былы паплечнік Кадафі па перавароце 1969 года, які пазней перайшоў у апазіцыю і быў рэпрэсаваны.
Адзін з прадэмакратычных інтэлектуалаў узначаліў Крызісны камітэт пры Нацыянальнай радзе.
Прадстаўнікі Нацыянальнай рады каардынуюць дзеянні мясцовых уладаў у гарадах, што выйшлі з падпарадкавання шалёнага палкоўніка Кадафі.