Samsung поўнасцю спыніў пастаўкі кандыцыянераў, маразільнікаў, тэлевізараў з убудаваным DVD, манітораў, праектараў, ноўтбукаў, прынтараў, камплектуючых і пыласосаў у Беларусь. Як паведамляе прадстаўніцтва кампаніі ў краіне, гэта звязана з абмежаваннямі імпарту, уведзенымі пастановай Саўміна і Нацбанка ад 25 лютага № 240/5 «Аб разліках па імпарце некаторых тавараў».

«Адзначым, што ўвоз тавару дазволены. Але за яго нельга расплаціцца з пастаўшчыкамі, бо пастанова поўнасцю перакрывае гэтую магчымасць. Прадстаўніцтва Samsung у РБ, як і іншыя кампаніі, чакае тлумачэнняў Нацыянальнага банка», — гаворыцца ў каментары Samsung.

У кампаніі адзначаюць, што адным з найбольш сур’ёзных наступстваў гэтага дакумента для эканомікі Беларусі можа стаць звальванне IТ-рынку ў ценявы сектар. Увоз тавару з вялікай доляй верагоднасці будзе ажыццяўляцца праз кантрабандныя схемы, без выплаты пошліны і ПДК. Паколькі поўнасцю задаволіць попыт гэтыя схемы не змогуць, гэта можа прывесці да росту цэн на IТ-прадукцыю. Купля тавару па безнаяўным разліку таксама ўскладніцца, прагназуюць у прадстаўніцтве Samsung.

«На сёння тавару на аптовых складах і ў рознічных сетках засталося прыблізна на адзін месяц. Пасля гэтага пачнецца рэзкі дэфіцыт названых прадуктаў», — адзначае прадстаўніцтва Samsung.

У кампаніі гавораць аб неабходнасці заканадаўчых актаў, якія больш падрабязна растлумачаць схему працы пастановы і выключаць з яе пастаўкі для аптова-рознічнага гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?