«Гэта наша бяда гістарычная, што мы залежныя па сыравіне, найперш амаль на 100% па вуглевадародах, ад Расіі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю газеце The Washington Post.
«У нас ёсць перакосы з
Ён абверг меркаванні, што перапрадаваў расійскі газ: «Калі я за час свайго прэзідэнцтва, як вы сказалі, перапрадаў хоць бы адзін куба… адну тысячу кубаметраў расійскага газу, я не прэзідэнт. Ізноў вы не тыя газеты чытаеце».
«Дэфіцыт плацежнага балансу» Лукашэнка назваў «пытаннем дынамічным». «Калісьці дэфіцыт, калісьці плюс. Не ведаю, што б рабіла Амерыка, калі б яна не мела магчымасці друкаваць долары. Вы яшчэ ў большай пазыковай яме, чым мы. Але я проста праводжу паралелі. Каб вы разумелі нашу сітуацыю. Таму так, ёсць недахопы пэўныя, але ёсць добрыя тэндэнцыі. За першы месяц гэтага года прырост ВУП 7%. Такі рост мае толькі Кітай», — сказаў афіцыйны лідар.