«Чорны спіс» неўязных у ЕС папоўніцца суддзямі і пракурорамі, якія ўдзельнічаюць у расправах над палітвязнямі.

Пра гэта ў інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс Захад» заявіў пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра, які цяпер прадстаўляе ў нашай краіне інтарэсы ЕС.

«Вы бачыце, з’яўляюцца людзі, якія патрабуюць пяць гадоў турмы ўдзельнікам акцыі 19 снежня, здзекуюцца з грамадзянскай супольнасці, здзекуюцца з вязняў.

Мы іх не хочам бачыць на сваёй тэрыторыі»,
сказаў дыпламат. Пры гэтым ён заўважыў, што
суддзі і дзяржабвінаваўцы «самі напрошваюцца».

Пасол лічыць, што «суды ў Беларусі не зусім самастойныя». «Я сам глядзеў па тэлевізары рэпартажы: чалавека, які ўдзельнічае ў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, вылучаюць вакол і каментуюць: вось, маўляў, ён аказвае ўзброенае супраціўленне міліцыі. А на гэтых кадрах бачна, што міліцыя б’е людзей, а людзі рукамі і нагамі адбіваюцца. Гэта што, узброены супраціў? Хтосьці ўзяў рыбацкую вуду, мабыць для сцягу, і ёй адбіваўся. Я не думаю, што гэта ўзброенае супраціўленне.

Калі б суды былі дэмакратычнымі, то гэтых людзей пакаралі бы максімум штрафам або адміністрацыйным арыштам», заявіў Ф. Контра.

Ферэнц Контра заўважыў, што «рэакцыя ЕС не была пачутая ў Менску».

«Усё больш палітыкаў у ЕС выступаюць за ўвядзенне ў дачыненні да Беларусі кропкавых эканамічных санкцый»,
паведаміў ён. «Калі наш голас не будзе пачуты, у нас проста не застанецца нічога іншага, акрамя ўвядзення далейшых санкцый. Палітычны дыялог паміж Беларуссю і ЕС не атрымліваецца», заявіў дыпламат. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «гэты дыялог немагчымы да тых часоў, пакуль не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязні».

Ф. Контра таксама заявіў аб высокай верагоднасці міжнароднага расследавання фактаў жорсткага абыходжання з зняволенымі, агучаных Алесем Міхалевічам.

«Я думаю, міжнароднае расследаванне гэтага справы абавязкова будзе».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?