Зборная Беларусі датэрмінова выйграла ў зборнай Балгарыі ў матчы 1 раўндаЕўра-Афрыканскай групы ІІ Кубка Дэвіса, што праходзіць у Мінску.
У чацвертым двубоі Уладзімір Ігнацік выйграў у Дзімітара Кутроўскага — 3:6, 6:2, 6:1, 6:4.
Такім чынам, агульны лік стаў 3:1, і беларусы датэрмінова прабіліся ў
У першы дзень спаборніцтваў Ігнацік выйграў у Тодара Энева — 6:2, 3:6, 6:7 (4:7), 6:2, 6:2, а затым Сяргей Бетаў саступіў Дзімітару Кутроўскаму — 5:7, 4:6, 6:2, 6:7 (2:7). У суботу Максім Мірны і У.Ігнацік выйгралі ў Валянціна Дзімава і Дзімітара Кузманава — 6:2, 6:4, 6:4.