Выступаючы ў Гомелі, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў абвінаваціў газету «Народная воля» ў публікацыі праплачаных артыкулаў.
«У „Народнай волі“ ў адным толькі нумары былі два такія артыкулы на мой адрас, — заявіў Кастусёў. — Мы з Аляксеем Янукевічам былі ў Сярэдзіча, размаўлялі з ім, але Сярэдзіч сказаў адкрыта, што давайце грошы і мы апублікуем артыкул, які вы замовіце. Гэта што — нармальна?»
Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч выказваннем Кастусёва абурыўся:

— Да апошняга часу гісторыя Шклова ведала Лжэдзмітрыя. Цяпер вось з’явіўся яшчэ лжэц Кастусёў. Так мог сказаць чалавек, які не памятае, што ён еў раніцай, бо канчаткова выжыў з розуму. Ні пра якія грошы я з ім наагул не размаўляў, як ніколі не размаўляў на гэтую тэму і з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты.

За паклёп, за хлусню абавязкова пацягну Кастусёва ў суд. І ён ніколі больш не з’явіцца на парозе рэдакцыі, —
напісаў ён на сайце сваёй газеты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?