Акцыя ад Менскай аналітычнай групы! «Падкуй сябе аналітычна»

Толькі да 15 сакавіка можна замовіць тамы аналітычных выданьняў усяго за 10 тыс. рублёў. У камплект уваходзяць наступныя кнігі:

1. Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. — Менск: Аналітычны грудок, 2003.

2. Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце. Wyższa Szkoła Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego, Варшава, 2006.

3. Беларуская палітычная сцэна і прэзыдэнцкія выбары 2006 г. Менск: Аналітычная група, 2003.

Сярэдні аб’ём аднаго выданьня — 250 старонак.

Кнігі напісаны найлепшымі беларускімі і замежнымі палітолягамі, які займаюцца вывучэньнем Беларусі.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэньнем вашага прозьвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас [email protected]. Для лепшай камунікацыі пажадана таксама пазначыць нумар вашага кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрыманьня пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць ня трэба.

Чакаем вашых замоў!

Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Замова»

Колькасьць камплектаў абмежаваная!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0