1 ліпеня 2011 года тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі складзе 1,90 долара ЗША за 1 тону на 100 кіламетраў. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, гэта прадугледжана пастановай № 21 ад 24 лютага 2011 года.

З 1 студзеня 2011 года дзейнічае тарыф 1,64 долара за тону на 100 км. Новы тарыф будзе вышэйшым на 15,8%.

Як пракаментавалі ў Мінэканоміцы, пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 года і методыкай вызначэння тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.

Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе «Запад-Транснефцепрадукт» (даччынае прадпрыемства расійскай АК «Транснефцепрадукт»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?