24-гадовы жыхар Гродзенскага раёна ехаў па кветкі і спіртное для каханай, каб адзначыць 8 сакавіка.

Увечары 8 сакавіка 24-гадовы жыхар вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна вырашыў з’ездзіць у абласны цэнтр па кветкі і спіртное для сваёй дзяўчыны, каб адзначыць 8 сакавіка. У якасці транспартнага сродку рамэа абраў легкавік «Ніва», якая стаяла ў двары аднавяскоўца. Як апынулася, у салоне аўто спаў нецвярозы сябар маладога чалавека, які не адмовіўся наведацца ў Гродна ў якасці пасажыра. Пасведчання кіроўцы ў 24-гадовага маладзёна няма, каму належыць аўто пакуль застаецца нявысветленым.

У горадзе маладыя людзі набылі спіртное, на кветкі грошай у іх не засталося. Але горшае іх яшчэ чакала наперадзе. На зваротным шляху ля павароту на вёску Пышкі «Ніва» збіла пешахода, які нечакана выйшаў на дарогу. Сябры не выклікалі ні «хуткую», ні ДАІ, а вырашылі адвезці пацярпелага да сябе дадому. Але ўжо праз кіламетр ў аўто скончыўся бензін. Толькі тады маладыя людзі звярнулі ўвагу на збітага мужчыну, які сцякаў крывёй на заднім сядзенні. Вось тады яны і вырашылі выклікаць дапамогу, спыніўшы сустрэчнае аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?