Аўтапатруль 7-й роты палка ППСМ ГУУС у складзе старэйшага прапаршчыка міліцыі Рамана Буцько і прапаршчыка міліцыі Дзмітрыя Гілевіча ў раёне вуліц Алешава і Собінава ўбачыў, што дах аднаго з прыватных дамоў агорнуты густымі клубамі дыму.

Звязаўшыся з дзяжурнай часткай і паведаміўшы пра тое, што адбываецца, міліцыянты паспяшаліся да хаты. У гэты момант насустрач выбег мужчына і пачаў крычаць, што ў пакоі засталася пажылая жанчына. Полымя ўжо вырываліся з дома вонкі, на даху лопаўся шыфер, кавалкі якога разляталіся па баках.

Міліцыянты кінуліся да памяшкання, дзе меркавана знаходзіўся чалавек. Пажылую жанчыну знайшлі практычна адразу, яна задыхалася і была ў стане шоку. Узяўшы яе пад рукі, міліцыянты вынеслі пацярпелую з дома і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?