У Брэсцкай вобласці, асабліва ў Брэсцкім раёне, зноў адзначаецца высокі ўзровень грунтовых вод. Талымі водамі падтопленыя дзясяткі падворкаў, больш за 60 садовых участкаў, многія гектары сельгасугоддзяў.

Дзякуючы павольнаму пацяпленню сітуацыя пакуль не такая напружаная, як прагназавалі раней. Паступова разліваюцца рэкі — Заходні Буг, Прыпяць, Піна, Ясельда. У Пінскім раёне зафіксаваны падтапленні на 59 падворках. Але рэкі паводзяць сябе адносна спакойна. Так, 10 сакавіка ўзровень вады ў рэках быў крыху ніжэйшы, чым адзначаўся днём раней. Далейшае будзе залежаць ад інтэнсіўнасці пацяплення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?