Яго жонка Таццяна кажа, што гэта праз агульную слабасць і стомленасць.

Але жанчына адзначыла, што ў бліжэйшы час Дзмітрый адкажа на пытанні журналістаў. Яна паведаміла, што муж шчаслівы, што аказаўся ў коле сям’і. Сёння раніцай ён наведаў царкву.

Нагадаем, учора скончыўся суд над Дзмітрыем Мядзведзем. Ён абвінавачваўся ва ўдзеле ў масавых беспрадаках 19 снежня і аказанні ўзброенага супраціву супрацоўнікам міліцыі. Суддзя прыгаварыла яго да трох гадоў «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?