Падчас свайго візыту ў Вашынгтон украінскі прэм’ер выказаў заклапочанасьць станам дэмакратыі ў Беларусі.

«Украіну непакоіць пытаньне разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі», заявіў прэм’ер-міністар Украіны.

Адказваючы на пытаньні пасьля свайго выступу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў у Вашынгтоне, ён адзначыў, што гутарыў наконт гэтага з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім пад час паседжаньня кіраўнікоў урадаў краін СНД у Менску.

«Беларусы самі адчуваюць неабходнасьць дэмакратычных зьменаў і, на маю думку, яны будуць праходзіць эвалюцыйна», - сказаў Януковіч.

Ён падкрэсьліў, што «беларускае грамадзтва здаровае». «Я ведаю, там моцны народ і ён пераможа праблемы, што стаяць перад ім», – сказаў прэм’ер-міністар Украіны.

Віктар Януковіч адзначыў, што дачыненьні Украіны і Беларусі будуюцца на прынцыпе ўзаемавыгады, а палітыка Беларусі што да Украіны – дружная, стабільная і добрасуседзкая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?