Уладзімір Някляеў даведаўся аб смерці Святланы Навумавай учора ад жонкі, пасля чаго папрасіў ахоўніка перадаць просьбу кіраўніцтву «КДБ» дазволіць яму прысутнічаць на пахаванні.
Супрацоўнікі КДБ спачатку паведамілі, што хутка У.Някляеў атрымае адказ, аднак раніцай 11 сакавіка сказалі, што ён павінен напісаць заяву пракурору. Сыходзячы з таго, як доўга разглядаюцца падобныя паперы, на дазвол экс-кандыдат разлічваць не можа.

У Андрэя Дзмітрыева таксама, хутчэй за ўсё, не атрымаецца трапіць на пахаванне Святланы Навумавай. 11 сакавіка ўдзень яму нечакана прызначылі допыт на 12 сакавіка. Просьба перанесці яго на іншы дзень не была задаволеная.

Нагадаем, што Савятлана Навумава была адной з цэнтральных асобаў кампаніі «Гавары праўду!», прымала актыўны ўдзел у працы штаба кандыдата Някляева.

Развітанне са Святланай Навумавай пройдзе 12 сакавіка з 13 да 15 у рытуальнай зале на Альшэўскага, 12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?