Эканоміка88

МВФ: Вельмі хутка ўсё можа стаць вельмі дрэнна

За 2007—2010 гады замежны доўг вырас з 6 мільярдаў даляраў да 28,5! Міжнародны валютны фонд заклікае ўлады пайсці на радыкальныя крокі ў эканоміцы.

Міжнародны валютны фонд заклікае ўлады пайсці на радыкальныя крокі ў эканоміцы.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) намякнуў беларускім уладам, што ў фінансах краіны развіваюцца небяспечныя тэндэнцыі. Так можна зразумець новы даклад МВФ аб эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

«Мэта даклада — не сказаць, што вельмі хутка ўсё будзе вельмі дрэнна.

Гэта ацэнка макраэканамічнай палітыкі за мінулы год і рэкамендацыі на будучыню», — сказала сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Паводле яе слоў, «без узмацнення жорсткасці макраэканамічнай палітыкі стабілізацыя рахунку бягучых аперацый немагчымая», цытуе яе Interfax.by.

«Калі гэта будзе адкладзена, то больш значныя меры давядзецца ажыццяўляць у больш кароткі тэрмін», — мяркуе яна.

«У дзяржаўнай уласнасці маюцца значныя актывы і, калі ўрад паскорыць працэс іх прыватызацыі, то ўлады атрымаюць дадатковы час на правядзенне карэкціроўкі макраэканамічнай палітыкі. Я не чакаю дэфолту ў кароткатэрміновай перспектыве», — сказала Калядзіна.

Беларускія ўлады не звярталіся па новыя крэдыты МВФ. Аднак яны ўлічваюць рэкамендацыі Фонду. У прыватнасці, было прынятае тэрміновае рашэнне аб росце стаўкі рэфінансавання на 1,5%.
Гэта мае астудзіць эканоміку і зацугляць інфляцыю.

Акрамя таго, курс рубля да валютнага кошыка ўпаў на 5% ад пачатку года.

Мяркуецца, што курс рубля можа знізіцца яшчэ на 3% у бліжэйшыя тыдні.

Аднак застаецца пытаннем, ці досыць гэтых крокаў для збалансавання фінансаў дзяржавы. Апошнія гады краіна жыла не па сродках, а дэфіцыт кампенсавала замежнымі крэдытамі. Агульны аб’ём замежнай запазычанасці на сёння дасягнуў прыкладна 50% ад валавога ўнутранага прадукта.

За 2007–2010 гады замежны доўг вырас з 6 мільярдаў даляраў да 28,5!

МВФ рэкамендуе для выпраўлення сітуацыі дэвальваваць рубель або прыватызаваць больш прадпрыемстваў. Беларускія ўлады пакуль аддаюць перавагу адміністратыўнаму абмежаванню імпарту. Для апошняга яны ўскладнілі закуп прадпрыемствамі валюты на біржы.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць