«Гэта ўжо трэці раз, калі мяне забіраюць проста з заняткаў». — «А каторы гэта допыт па ліку ўсяго?» — «Я нават збіўся з ліку», — з лёгкім сумам кажа «Нашай Ніве» Юльян Місюкевіч.
Гэтага актывіста Маладога Фронту зноў дапыталі ў якасці сведкі па справе аб так званых «масавых беспарадкаў». Такое азначэнне лукашэнкаўцы далі шматтысячнай маніфестацыі пратэсту супраць парушэнняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, якая адбылася 19 снежня ў Мінску.

Місюкевіча забралі проста з лабараторнай работы. Ён родам з Ліды, а вучыцца на фізіка ў БДУ.

З ягоных словаў, супрацоўнікі КДБ Дзем’яновіч і Бычак паводзілі сябе карэктна.

Што характэрна, на допыт з універсітэта хлопца везлі «Мерсэдэсам».
Як бачым, кадэбісты хоць і стаяць на варце савецкіх парадкаў, а на «Жыгулях» ездзіць не хочуць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?