У сяле Кукабой Яраслаўскай вобласці Расіі абясточылі хацінку на курынай назе, дзе пражывае мясцовая Баба Яга, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў.

Кукабойская Баба Яга.

Кукабойская Баба Яга.

Рашэнне аб адключэнні электрычнасці было прынята кіраўніцтвам раёна, які ўстанавіў, што хатка была падключаная да сеткі з парушэннямі правіл пажарнай бяспекі.

«Там падключаная самавольная напруга з парушэннем нормаў і правілаў, па дрэвах.
Гэта пагражае жыцця людзей, і ўлада дапусціць гэтага не можа», — растлумачыла кіраўнік Першамайскага раёна Іна Галядкіна. У сваю чаргу Лілія Плетнева, кіраўніца кампаніі «Кукабойская даўніна», на якую працуе Баба Яга, паведаміла, што святло ў хатцы адключылі без папярэджання.

Па словах супрацоўнікаў «Кукабойской даўніны», хатка Бабы Ягі стаіць у вёсцы ўжо на працягу сямі гадоў, і раней ніякіх прэтэнзій да арганізацыі электразабеспячэння ва ўладаў не было.

У кампаніі выказалі здагадку, што Бабе Язе адключылі святло ў адплату за тое, што «Кукабойская даўніна» адмовілася ўступаць у турыстычнае муніцыпальнае прадпрыемства, якое ствараецца мясцовай адміністрацыяй.

Чакаецца, што ў хуткім часе хатку Бабы Ягі падключаць да генератара і рэжым працы казачнай пабудовы зноў наладзіцца. Пакуль жа Яга вымушана адмаўляць шматлікім турыстам у наведванні сваёй хаты.

У 2010 годзе ў хатцы Бабы Ягі пабывалі больш за 16 тысяч турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?