Як стала вядома, Міхалевіч перасёк мяжу на дыпламатычным аўтамабілі аднаго з пасольстваў і цяпер знаходзіцца ў Польшчы, паведамілі gazeta.ru людзі з асяроддзя апазіцыянера.

Нагадаем, што днём раней палітык напісаў у сваім блогу: «Мяне выклікаюць для правядзення следчых дзеянняў у КДБ. Я маю абгрунтаваныя падставы меркаваць, што з будынка КДБ ужо не выйду, Таму мяне ў КДБ не будзе. Зараз я знаходжуся ў надзейным месцы, не ў зоне дасяжнасці беларускага КДБ. Збіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца па палітматывах».

Раніцай 20 снежня Алесь Міхалевіч быў арыштаваны КДБ па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадкахі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, а таксама некалькі дзён у следчым ізалятары. 19 лютага ён быў вызвалены. 28 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску Міхалевіч заявіў, што да яго ў СІЗА прымяняліся катаванні, а ўмовай вызвалення было пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ.

Жонка Міхалевіча Мілана не пацвярджае інфармацыі, што ён у Польшчы. Яна кажа, што Аляксей Міхалевіч на кантакт пакуль не выходзіў.

Сайт Руху за Свабоду, у сваю чаргу, піша, што «адсачыць ад’езд Міхалевіча КДБістам не ўдалося, ад’ехаў ён уначы. Дарога ў «надзейнае месца» заняла амаль суткі».

За мяжой Міхалевіч можа стаць адным з ключавых сведкаў на магчымым судзе аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?