Першыя палітычныя ацэнкі ад’езду экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча за мяжу:

Лідар Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч стрымана адкаментаваў ад’езд Алеся Міхалевіча: «Я разумею, што яму былі сур’ёзныя пагрозы. У яго маленькія дзеці, цалкам магчыма, што ён пакінуў краіну, каб абараніць сям’ю, сябе ад пераследу». «Час пакажа, што на самай справе адбылося, але пагроза для яго была — большая, чым іншым — з прычыны заяваў пра катаванні ў КДБ», — заявіў ён у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс».

Былы палітвязень і экс-кандыдат на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін учынак Міхалевіча ацаніў негатыўна: «Наўрад ці гэты чалавек мае нейкую адказнасць, у першую чаргу, перад сям’ёй, перад сябрамі, перад грамадствам. Усё астатняе вынікае з гэтага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?