Як стала вядома правабаронцам, лідэра «Маладога Фронта» Змітра Дашкевіча, які зараз утрымліваецца ў менскім СІЗА па вуліцы Валадарскага, чарговы раз наведаў супрацоўнік вайсковай контрвыведкі.

За адмову супрацоўнічаць ён пагражаў Зміцеру Дашкевічу, што той атрымае на судзе максімальны тэрмін зняволення, які цалкам правядзе ў карцэры. Суд над Дашкевічам адбудзецца 21 сакавіка.

Пра што ішла размова паміж моладзевым лідэрам і прадстаўніком контрвыведкі, дакладна невядома, але яна ў іх не атрымалася. Пры гэтым органы вайсковай контрвыведкі, паралельна з іншымі спецслужбамі, уключаныя ў працу па расследаванні крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня. Такім чынам, нягледзячы на завершанасць следства па яго справе і блізкасць суда, ціск на Дашкевіча па-ранейшаму працягваецца.

Зміцер Дашкевіч разам з іншым прадстаўніком «МФ» Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да падзей 19 снежня. Абодва абвінавачваюцца ў асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт. 339 КК), ім пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?