На фоне іншых гучных палітычных працэсаў, крыху з поля зроку выпала справа былога кандыдата ў прэзідэнты Івана Кулікова.

Загадчык лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Іван Кулікоў быў арыштаваны 17 студзеня. Яго абвінавацілі ў тым, што на працягу васьмі гадоў мужчына атрымліваў заробкі за фіктыўна аформленых рабочых.

Арышт і абвінавачванне супала з вылучэннем Івана Кулікова ў кандыдатам у прэзідэнты. Ініцыятыўная група была зарэгістраваная пры ЦВК, але не змагла сабраць неабходных 100 тысяч подпісаў.

Сын Кулікова Уладзімір кажа, што бацька працягвае знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна. «Сваякам не даюць сустрэцца з ім. Мы не робім нейкіх палітычных заяваў, хоць справа відавочна шытая белымі ніткамі. Проста сканцэнтраваліся на абароне чалавека», — зазначае Уладзімір.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?