Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ, які забараняе лідэру Лівіі Муамару Кадафі, яго дзецям і бліжэйшаму атачэнню ўезд у Расію, транзіт праз тэрыторыю краіны, а таксама правядзенне фінансавых аперацый у Расіі.

Тэкст указу, датаванага 9 сакавіка, размешчаны на афіцыйным сайце Крамля.

Спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Расію, утрымлівае імёны 16 чалавек, уключаючы самога Кадафі.

Іншы спіс змяшчае прозвішчы асоб, у дачыненні якіх ўводзіцца забарона на ажыццяўленне фінансавых аперацый не тэрыторыі Расіі.

У гэтым дакуменце імёны шасці чалавек — самога прэзідэнта Лівіі, яго чатырох сыноў і дачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?