А таксама паставіць шэраг помнікаў паўстанцу.

З такім зваротам выступілі сябры культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». Яны прапануюць такім чынам ушанаваць 175-годдзе Кастуся Каліноўскага і 150-годдзе паўстання 1863 года. Юбілейныя даты будуць адзначацца ў 2013.

Прапануецца стварыць у Мінску ці ў в. Плябань на Маладзечаншчыне музей паўстання 1863 года. Музей Каліноўскага — у п. Свіслач, помнікі яму — у Мінску, Гродне, Свіслачы. Адкрыць мемарыяльныя шыльды на месцах актыўных дзеянняў паўстанцаў. Выдаць энцыклапедыю «Кастусь Каліноўскі».

Кастусь Каліноўскі — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве. Нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў в. Мастаўляны (цяпер Польшча). Выпускнік юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. За ўдзел у паўстанні быў павешаны 22 сакавіка 1864 года на пляцы Лукішкі ў Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?