Лідару кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміру Някляеву дазволілі для працы карыстацца ноўтбукам,
але абмежавалі гэта шэрагам умоваў, паведаміла жонка палітыка і вядомага паэта Вольга Някляева:
«Трэба, каб аддаваў на праверку тое, што напісаў, супрацоўніку КДБ, які ёсць у ахове.
Ды іншае, усё распавесці зараз не магу. Але, мяркую, карыстацца ноўтбукам ён будзе».
Паўтара месяца экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева трымаюць пад хатнім арыштам у гарадзкой двухпакаёвай кватэры. На мінулым тыдні з-за рэзкага пагаршэння стану здароўя не адбыўся допыт, прызначаны Някляеву ў КДБ. «Ціск у мужа застаецца павышаны», — паведаміла 14 сакавіка Вольга Някляева.
Радыё «Свабода»
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ