Культура99

У Мінск прыедзе Moby

Яго канцэрт пройдзе ў «Мінск-Арэне» 12 чэрвеня.

12 чэрвеня ў сталічным комплексе «Мінск-Арэна» плануецца канцэрт вядомага ў свеце амерыканскага музыканта Moby.
.

Moby (сапраўднае імя Рычард Мелвіл Хол) — шасціразовы намінант музычнай прэміі «Грэмі», уладальнік Billboard music Awards. У 2000 годзе Moby атрымаў прэмію MTV Europe Music за найлепшае відэа, у 2001-м ён стаў уладальнікам MTV Video Music Awards за лепшае мужчынскае відэа. Яго Альбом Play стаў самым прадаваным дыскам электроннай музыкі. Сольныя альбомы музыканта разышліся накладам больш за 20 мільёнаў. Сінгл I Feel It / Thousand трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса як самы хуткі трэк у гісторыі музыкі.

Moby пачаў пісаць музыку ў дзевяць гадоў. Іграў на класічнай гітары, а затым прадоўжыў сваю творчасць у Канектыкуце ў гурце Vatican commandoes (хардкор-панк), калі яму было 13. Адразу пасля заканчэння каледжа ён заняўся дыджэігнам.

Moby гастралюе як з гуртам, так і дыджэй-сэтам. У Мінску будзе поўнамаштабны канцэрт з музыкамі і запрошаным вакалістам Джоем Малькальмам. Сам Moby, які грае на многіх музычных інструментах, дэманструе сваё высакакласнае майстэрства на кожным канцэрце.

Акрамя гэтага, музыкант прапагандуе актыўную сацыяльную пазіцыю. Moby вегетарыянец і заклікае іншых людзей «не есці нашых братоў меншых». У 2009 годзе ўсе грошы, атрыманыя ад яго гастроляў па Каліфорніі, пайшлі на дабрачыннасць. Таксама ён узяў удзел у акцыі Еўрасаюза, прысвечанай праблемам змены клімату. Музыкант шчыльна супрацоўнічае з рознымі дабрачыннымі арганізацыямі, у тым ліку «Гуманнае грамадства» і «Інстытут музыкі і неўралагічных функцый», а ў 2007 годзе ён пачаў праект mobygratis, які дае бясплатную музыку для незалежных кінематаграфістаў.

Плануецца, што новы альбом Moby Destroyed выйдзе ў маі 2011 года на яго ўласным лэйбле little idiot. Адначасова з альбомам выйдзе яго кніга. Да афіцыйна рэлізу Destroyed, альбом прадстаўлены трыма кампазіцыямі, іх можна бясплатна загрузіць з афіцыйнага сайта спевака.

Першая партыя білетаў на канцэрт Moby у продажы з 3 сакавіка па 1 красавіка.

Кошт білетаў: ад 100 тыс. да 230 тыс. рублёў — сектары, танцпляц — 150 тыс. рублёў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць