У нямецкім Дзюсельдорфе Настасся Віннікава праспявае «Я люблю Беларусь» («I love Belarus»).

Песня, з якой беларуска Настасся Віннікава прадставіць нашу краіну на сёлетнім «Еўрабачанні» ў нямецкім Дзюсельдорфе, у чарговы раз змяніла назву. Канчатковы (?) варыянт мае нейтральную і паліткарэктную назву «Я люблю Беларусь» («I love Belarus»). У Сеціве з’явіўся афіцыйны кліп песні. Мяркуючы па ім, беларусы прывязуць з сабой у Нямеччыну цымбалы і падтанцоўку ў нацыянальных строях. З тэксту песні зніклі Белараша і СССР.

Песня Віннікавай ад пачатку выклікала скандал з-за сваёй назвы «Born in Bielorussia» і зместу, прасякнутага настальгіяй па савецкім мінулым. Пад ціскам крытыкі аўтары некалькі разоў змянялі назву песні — акрамя «Born in Bielorussia» ды «Born in Belorussia» на Ю-тубе з’яўляўся працоўны кліп пад назвай «I Am Belarusian».

Скандальная «Born in Bielorussia»

Афіцыйная версія «I love Belarus»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?