Дзяржаўнае тэлебачанне Бахрэйна паведаміла пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы.
Напярэдадні падраздзяленні арміі Саудаўскай Аравіі ўвайшлі на тэрыторыю Бахрэйна пасля таго, як каралеўская сям'я Бахрэйна звярнулася па дапамогу для барацьбы з масавымі пратэстамі шыіцкага насельніцтва.
Аглядальнікі адзначаюць, што ўпершыню арабская дзяржава звярнулася па ваеннай дапамогай для барацьбы з хваляй масавых пратэстаў, што ідуць у арабскім свеце.