На адпачынковым фота міліцыянта ў сацыяльных сетках інтэрнаўты на заднім плане заўважылі аўтазак.

Спецназавец Саня Воцінаў выклаў на сваю старонку на сайце знаёмых Вконтакте разухабістыя фоткі з карпаратыўнай паездкі на шашлыкі. Як жа здзівіліся інтэрнаўты, калі на заднім плане там пабачылі цуд беларускай прамысловасці... аўтазак. Гэта вялікагрузныя спецмашыны, прызначаныя для перавозкі арыштаваных.

Менавіта ў такіх машынах вазілі па Мінску 700 арыштаваных на дэманстрацыі пратэсту супраць парушэнняў дэмакратыі і правоў чалавека, што адбылася ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Тады на галоўны праспект сталіцы выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Лукашэнкаўцы назвалі тыя падзеі «масавымі беспарадкамі».

Саня Воцінаў прыцягнуў да сябе ўвагу фатаграфіямі з Плошчы. Ён з гонарам пазначаў, дзе стаіць ён — са шчытом і дубінкай. І пахваляўся, як яны далі дыхты «апазіцыі». Гэта выклікала абурэнне людзей.

Ён вымушаны быў зачыніць сваю старонку. Магчыма, яму нават далі па шапцы начальнікі: спачатку там былі выстаўленыя ў тым ліку і фатаграфіі, зробленыя ўнутры часці, а гэта забаронена статутамі.

Цяпер Саня Воцінаў закрыў доступ да сваёй старонкі. Але фотаздымкі блукаюць па інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?