Судовыя выканаўцы забралі камп’ютар, факсімільны апарат і іншы набытак праваабарончай арганізацыі.

Уся маёмасць была апісаная паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда. Згодна з ім, на арганізацыю наклалі штрафы за нясплочаныя падаткі ад грантаў па міжнароднай праграме TACIS. На «Беларускі Хельсінкскі камітэт» наклалі штрафы ў суме, роўнай 75 тысячам долараў. Дарэчы, гэтае рашэнне супярэчыць іншаму дзяржаўнаму дакументу. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю вырашыў, што службовыя асобы праваабарончай арганізацыі не павінны плаціць азначаныя падаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?