21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Да гэтага дня на сайце «Нашай Нівы» штодзень — адзін класічны верш Уладзіміра Някляева, які працягвае заставацца пад хатнім арыштам.

Птушкi ў вырай ляцяць, не пакiнуўшы ў гнёздах нiкога,
У знямелых лясах ападае лiсцё да вясны,
Гэта наша пара, нас паклiкала з дому дарога,
А матулям пра нас будуць снiцца бясконцыя сны.

Узняўся над лесам свiтанак крылаты,
I зорка упала, як кропля з вясла.
Там кружыцца бусел над роднаю хатай,
Чакае матуля мая.

Ад крынiчнай вады на губах застаецца гарчынка,
На суровай мяжы падае нам удача руку.
Стаяй гай над зямлёй праплывае, плыве аблачынка,
Як хустынка плыве, што ўпусцiла матуля ў раку.

Больш вершаў Някляева — тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?