«Беларускае таварыства ў Японіі» звяртаецца да ўсіх грамадзянаў Беларусі, што знаходзяцца ў Японіі, з просьбай паведаміць пра свае наступныя дзеянні.
1. У тэме ліста трэба пазначыць: Спісы грамадзяна РБ у Японіі.
2. Прозвішча, імя, імя па бацьку (прозвішча, імя, імя па бацьку дзіцяці).
3. Тэлефон для сувязі ў Японіі.
4. Тэлефон для сувязі ў Беларусі.
5. Пазначыць свае наступныя дзеянні:
а) Ужо набыў квіток, вылятаю ў Беларусь / у іншую краіну (пазначыць куды).
б) збіраюся набыць квіток і з’ехаць, як толькі атрымаецца ў Беларусь / у іншую краіну (пазначыць куды).
в) Планую застацца ў Японіі там, дзе і знаходжуся (пазначыць месцазнаходжанне, прэфектуру, горад).
г) Пераехаў / планую пераехаць у бяспечны рэгіён у Японіі (пазначыць куды: прэфектуру, горад).
6. Ці эвакуяваліся б вы ў бліжэйшыя дні (вашы дзеці), калі б мелі магчымасць?
Інфармацыю дасылайце на: [email protected].
Не ўсе беларусы, што знаходзяцца ў Японіі, падпісаныя на рассылку «Беларускага таварыства ў Японіі». Дасылайце сваім знаёмым спасылку на гэтае паведамленне і рассылку Таварыства.
На рассылку можна падпісацца, даслаўшы пустое паведамленне на на e-mail: [email protected], у тэме ліста пазначце «Падпіска на рассылку Беларускае таварыства ў Японіі».
Іншыя кантакты Таварыства
Tel.: + 81(0)90-5906-2355
Skype: elena.bel-jp
***
Нагадаем, што Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала беларускіх грамадзян пакінуць тэрыторыю трох прэфектур Японіі, знаходжанне ў якіх можа быць небяспечным у сувязі з развіццём сітуацыі на атамных станцыях Фукусіма-1 і Фукусіма -2.
Кантакты Пасольства Беларусі ў Японіі (для экстраннай сувязі):
03-3448-1623
03-3448-1639
080-1070-7203
090-5197-2989 (консульскі супрацоўнік)
e-mail: [email protected]
Калі вам стала вядома пра пацярпелых у выніку землятрусу беларусаў, тэлефануйце на нумары 090 5606 2533 або 090 5197 2989.
Што рабіць у выпадку землятрусу (інструкцыя)