Родны Менск

Ты адна й шматпавярховым слынным
Праз вякі пракрочыў, бы спартсмен,
У сярэдзіне сваёй краіны,
Сэрцаў беларускіх родны Менск.

У сярэдзіне сваёй краіны,
Сэрцаў беларускіх родны Менск.

Ты, бы фенікс, з попелу, руінаў
Паўставаў у жытцы і не раз
Аднаўляў сябе і каляіну
Цывілізацыйную для нас,
Беларусаў, тое ж што літвінаў,
Працавітых, мужных як ніхто,
Сёння сумных, бо — без пупавіны,
Перарванай з Захадам. Нашто?!

Сёння сумных, бо — без пупавіны,
Перарванай з Захадам. Нашто?!

Па тваіх праспектах і бульварах,
Вуліцах звычайных, у метро
Пракаціцца шчэ ў дзяцінстве марыў,
Дбаў пасля пра твой шпарчэйшы рост.

Пракаціцца шчэ ў дзяцінстве марыў,
Дбаў пасля пра твой шпарчэйшы рост.

Зараз ты — сталіца Беларусі,
Чысты еўрапейскі горад-сад.
Я табой, радзімы, ганаруся,
Як і сорак год таму назад.

Я табой, радзімы, ганаруся,
Як і сорак год таму назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?