Беларускае сьледзтва прад’явіла абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў яшчэ экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу.
Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
Акрамя таго, абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках прад’яўлена Аляксандру Квяткевічу, Дзьмітрыю Буланаву, Арцёму Грыбкову, А. Пазьняку. Аляксандру Класкоўскаму прад’яўленае абвінавачваньне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады і ў самавольным прысваеньні званьня ці ўлады службовай асобы.
Каментары