Часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Мацудзакі Кіёсі выказаў падзяку беларускаму народу за дапамогу жыхарам сваёй краіны, пацярпелым ад разбуральнага землятрусу і цунамі.

«Мы высока цэнім увагу і спачуванне нашай бядзе з боку беларускага народа», — гаворыцца ў лісце, атрыманым Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа (БТЧК) з пасольства Японіі ў Беларусі.

Мацудзакі Кіёсі таксама выказаў падзяку беларускаму Чырвонаму Крыжу за арганізаваны збор сродкаў і «актыўны ўдзел у лёсе японскага народа».

Згодна з інфармацыяй арганізацыі, паводле звестак на раніцу 18 сакавіка сабрана 2 млн. 406 тыс. рублёў, атрыманых ад індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб.
Усе грашовыя ахвяраванні будуць перададзены пасольству Японіі для закупкі тавараў першай неабходнасці для пацярпелых жыхароў краіны. Дапамога ў выглядзе маёмасці не прымаецца ў сувязі з цяжкасцю дастаўкі.

Сродкі ў беларускіх рублях можна пералічыць на разліковы рахунак БТЧК 3015740099012, аддзяленне № 539 у ААТ «Белінвестбанк», Мінск, код 739, УНП 100265026, БІК (МФО) 153001739 з паметкай «Дапамога Японіі». Фізічныя асобы могуць зрабіць ахвяраванні ў любым аддзяленні «Беларусбанка» або ў любым паштовым аддзяленні. Юрыдычныя асобы могуць пералічыць ахвяраванні пацярпеламу насельніцтву Японіі па дагаворы аб спонсарскай дапамозе (http://redcross.by/userfiles/files/Образец%20договора%20по%20Указу%20Президента%20РБ%20№ 300.doc).

У сакратарыяце БТЧК (Мінск, вул. К.Маркса, 35), у памяшканнях абласных і раённых арганізацый устаноўлены спецыяльныя скарбонкі, усе сродкі з якіх будуць пералічаны на названы рахунак. Беларускі Чырвоны Крыж не толькі збірае ахвяраванні ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў, але і плануе выдзеліць сродкі з уласнага рэзервовага фонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?