Найбуйнейшая расійская прыватная нафтавая кампанія ААТ «Лукойл» рэструктурыравала сістэму кіравання замежнымі збытавымі прадпрыемствамі і перанесла штаб-кватэру ўсходнееўрапейскага міжрэгіянальнага аб’яднання (МРА) з Мінска ў Кіеў, паведамляе РІА Новости.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва «Лукойла» таксама прыняло рашэнні аб ратацыі адпаведных кіраўнікоў. Андрэй Гаўрылец, які раней займаў пасаду генеральнага дырэктара ЗП «Лукойл-Беларусь» і ўзначальваў усходнееўрапейскае міжрэгіянальнае аб’яднанне, прызначаны генеральным дырэктарам «Лукойл-Украіна». Пры гэтым ён захаваў за сабой пасаду кіраўніка ўсходнееўрапейскага МРА.

Генеральным дырэктарам ЗП «Лукойл-Беларусь» прызначаны Айдар Абузяраў, які раней займаў пасаду першага намесніка гендырэктара ТАА «Лукойл-Рэзервнафтапрадукт».

Нагадаем, 14 лютага савет дырэктараў нафтагазавай кампаніі «Слаўнафта», якая займае сёмае месца ў Расіі па аб’ёмах здабычы нафты, прыняў рашэнне закрыць прадстаўніцтва ў Мінску. Беларускае прадстаўніцтва было закрыта «ў рамках аптымізацыі дзейнасці кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?