Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) рыхтуе масавую акцыю ў падтрымку свайго лідэра, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар партыі Раіса Міхайлаўская.

Паводле яе слоў, 8 сьнежня спаўняецца 50 дзён з тых часоў, як Казулін абвясьціў галадоўку ў калёніі, дзе ён адбывае пакараньне. У гэты дзень 200 менскіх актывістаў партыі правядуць аднадзённую галадоўку салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным і будуць заклікаць яго спыніць акцыю. Па словах прэс-сакратара, у эстафетнай галадоўцы ў падтрымку Казуліна ў Менску прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Нагадаем, за час акцыі палітык схуднеў прыкладна на 40 кіляграмаў, аднак спыняць галадоўку ён пакуль не збіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?