Намесьнік старшыні Маладога Фронту Алесь Кіркевіч дасылае зь вязніцы малюнкі.Алесь па памяці намаляваў выяву свайго цёзкі Алеся Адамовіча, беларускага пісьменніка і грамадскага дзяяча. А таксама адлюстраваў на паперы земляка Давыда Гарадзенскага, выбітнага вайсковага дзеяча ВКЛ.
Алесь Кіркевіч знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА КДБ у якасці падазронага паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.
0
0
0
0
0
0