У апошні дзень трохдзённых міжнародных спаборніцтваў па боксе памяціУ фінале катэгорыі да 52 кілаграмаў на рынг выйшлі дзве беларускі — Святлана Пахомава (Віцебск) і Анастасія Конах (Наваполацк). У чатырохраундавым баі (кожны раунд па тры хвіліны) перамагла новапалачанка Анастасія Конах.воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску прайшоў жаночы паядынак.
Жаночы бокс у Беларусі адносна малады від спорту. Рэгулярныя чэмпіянаты і рэйтынгавыя баі па ім сталі праводзіцца толькі апошнія два гады але Беларуская федэрацыя боксу мае намеры пазмагацца нават за алмпійскія ліцэнзіі ў Лондан — 2012.
13 жніўня 2009 года Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне ўключыць жаночы бокс у праграму Алімпіяды — 2012 у Лондане. Упершыню жаночыя баксёрскія баі з’явіліся на Алімпійскіх гульнях у 1904 годзе але толькі ў якасці дэманстратыўных. Пасля цягам амаль усяго стагоддзя жаночы бокс быў забаронены у шматлікіх краінах свету і заставаўся адзіным алімпійскім відам дзе ў спаборніцтвах удзельнічалі толькі мужчыны.
Самымі моцнымі
Медыкі ж якія спецыялізуюцца на жаночым здароў’і лічаць заняткі гэтым мужчынскім відам спорту такім жа шкодным для жанчын як, напрыклад, і цяжкая атлетыка.
Настасся Конах да пачатку спаборніцтваў.
Трэнер Анастасіі Конах робіць ёй масаж рук.
На размінцы Святлана Пахомава.
Святлана накладае на рукі баксёрскі бінт – так рукі пачуваюцца зручней ў баксёрскіх пальчатках.
Першы раунд – лік па нанесеных ударах роўны.
Перапынак – усё як і ў мужчын.
Апперкот ад Анастасіі Конах.
Рэферы не ўмешваецца – жанчыны на рынгу дысцыплінаваней за мужчын.
Удар з блізкай дыстанцыі.
Перамогу па ачках атрымала Анастасія Конах.