5 сьнежня ўвечары супрацоўнікі магілёўскай Папраўчай установы № 43 адкрытага тыпу зрабілі ператрус асабістых рэчаў палітвязьня Артура Фінькевіча – аднаго зь лідэраў Маладога Фронту.

Пасьля вяртаньні Фінькевіча з працы супрацоўнікі спэцкамэндатуры пачалі шукаць нібыта забароненыя сьпіртовыя напоі. Міліцыянты аглядалі асабістыя рэчы палітвязьня досыць нахабна ды надзвычай падрабязна, пры гэтым не складаліся ніякія паперы ці пратаколы. Фінькевічу загадалі цалкам распрануцца, пасьля чаго абмацалі ўсю вопратку, уключна з трусамі.

Выявілася, што мэтаю гэтых дзеяньняў спэцслужбаў быў пошук мабільнага тэлефону палітвязьня ці SIM-карткі ад яго. Фінькевіч назваў гэтае здарэньне чарговай спробай ціску з боку ўладаў.

Фінькевіча, як аднаго зь лідэраў Маладога Фронту, пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за палітычнае графіці. Падчас выбарчай кампаніі Фінькевіч правёў блізка тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару па вул. Валадарскага ў Менску. Па словах палітвязьня, нават там у дачыненьні да яго не прымаліся такія меры, як на магілёўскай „хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?