Лукашэнка пра экс-кандыдатаў: «Няхай бягуць усе»

Лукашэнка «моліць Бога», каб усе экс-кандыдаты ў прэзідэнты, замешаныя ў «масавых беспарадках» у Мінску 19 снежня, «збеглі з краіны»:

«Нібыта адзін з экс-кандыдатаў (Міхалевіч), які знаходзіўся пад следзтвам, некуды збег… Няхай бягуць усе. Але яны там не патрэбныя нікому, яны тут патрэбныя».

Звяртаючыся да галоўных рэдактараў расійскіх СМІ, Лукашэнка папрасіў: «Дапамажыце, каб хоць бы з Расіі не ішлі грошы пятай калоне. Гэта не апазіцыя, гэта — пятая калона».

Адносна падзеяў, якія здарыліся адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, Лукашэнка падсумаваў: «Гэта нам навука — пільнасць нельга губляць. Спакою нам ніколі не будзе», — акрэсліў перспектыву кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?