21 сакавіка сталічная міліцыя ладзіць антыалкагольную акцыю. Крамам «рэкамендавана» не прадаваць алкаголь ад 6.00 да 11.00.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, раніца цвярозасці праводзіцца пад лозунгам «Мама, тата, я — шчаслівая сям’я?».

Адначасова з забаронай на продаж алкаголю «будуць ажыццяўляцца адпрацоўкі прылеглых да аб’ектаў гандлю і дваровых тэрыторый з мэтай спынення фактаў п’янства». Упор будзе зроблены на так званых «абавязаных асобаў». Не менш за тры спецыяльныя мабільныя міліцэйскія групы ў кожным раёне горада будуць дастаўляць да месца працы абавязаных асоб (нядбайныя бацькі, абавязаныя кампенсаваць сродкі на ўтрыманне ўласных дзяцей у інтэрнатах), у якіх ўзнікне ідэя без уважлівай прычыны не пайсці на працу.

Па стане на пачатак 2011 года 98,5% абавязаных асоб, з ліку тых, што стаяць на ўліку ў РУУС Мінска, працаўладкавана. Разам з тым, кожны трэці з працаўладкаваных здзяйсняе прагулы і дапускае парушэнні працоўнай дысцыпліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?